Знаменитые земляки
ПОЭТЫ, ПИСАТЕЛИ
Дзмітрый-Мечыслаў Касаты — не надта вядомы польскі паэт і перакладчык. Нарадзіўся 3 верасня 1914 года ў сям'і Аляксея і Яніны з роду Крыўко ў Дзісне. Пра гэта сведчыць метрыка, выдадзеная ксяндзом.
Аднак сам адзначаў, што паходзіць з-за Нёмана, дзе на нямецка-расійскай мяжы бацька служыў пагранічнікам. У час Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі з маці, якая працавала служанкай. Бацька трапіў у палон, дзе займеў сухоты, а таму памёр ад хваробы ў 1921 годзе.
У сям'і было толькі паўтара гектара зямлі ў вёсцы Падліпкі-2. Жылі бедна. Толькі дзякуючы настойлівасці маці, уласным здольнасцям і падтрымцы настаўнікаў закончыў гімназію ў Дзісне, хаця былі перапынкі ў вучобе, у час якіх пасвіў кароў у дзядзі.
Друкавацца пачаў у гімназічным часопісе. Першы верш "Сёння я сам" змешчаны ў №1 "Нашага голаса" ў 1931 годзе. З чацвёртага нумара з'яўляўся намеснікам рэдактара, а ў 1935-36 гадах яго галоўным рэдактарам. У 1935-м за кошт гімназіі надрукаваў зборнік "Свянтаянскія агні". Экзамен на атэстат сталасці здаў у Навагрудку ў 1937-м. Далей вучыўся ў Варшаве, хаця стыпендыі хапала толькі на ложак у акадэмічным доме і студэнцкі абед. Перакладаў вершы і народныя песні з беларускай на польскую мову. У час вучобы друкаваў вершы ў "Маладых пёрах". Пасля вайны паэзіяй займаўся эпізадычна.
У 1939-41 гадах настаўнічае ў савецкіх школах. Падчас нямецкай акупацыі працуе ў гаспадарцы цесця-фельчара. 12 сакавіка 1945-га прызваны ў Войска Польскае. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны 12.11.1945, працаваў у Новым Томысе. З 1 чэрвеня 1947 становіцца кіраўніком аддзела асветы і культуры, займае іншыя пасады ў Вальбжыху. З 1952-га—дырэктар бюро мастацкіх выстаў у Вроцлаве. Меў сына і дачку. З 1976-га на пенсіі, памёр 11 мая 1993-га.
Ян Гушча (12.12.1917—26.06.1986) — польскі паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў былым фальварку Загасцінне паблізу Цвеціна ў сям'і чыноўніка. Скончыў гімназію ў Дзісне, пастаянна друкаваўся ў гімназічным часопісе "Наш голас" і рэдагаваў яго ў 1932-34 гадах. Дэбютаваў у "вялікім друку" вершам "Горад" (1933) у сталічным часопісе "Кузня маладых". У 1934-м паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, адначасова вучыўся ў Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні, якую скончыў у 1939-м. Працаваў настаўнікам на Дзісеншчыне. У 1937 годзе стаў сябрам прафсаюза польскіх пісьменнікаў. На працягу 1935-1939 публікаваў вершы, эпіграмы і рэцэнзіі ў шматлікіх польскіх часопісах пад псеўданімамі Ян Олехна і Арон Прымас.
Ян Гушча нагадваў, што яго сям'я паходзіла з Браслаўскага павета. Сам ён нейкі час у 1920 годзе жыў з маці ў Міёрах і пазней прыязджаў сюды з бацькам; бацька па чарзе працаваў гмінным сакратаром у Мікалаёве, Стэфанполлі і Залессі. Аднак у прадмове да беларускага выдання кнігі "Пан Грыцыян і іншыя" Ян Гушча напісаў: "Паходжу я з ваколіц мястэчка Дзісна над Дзвіною, мяркую, што мовы польскую і беларускую пачуў адначасова". І ў апавяданні "Экзамен" пакінуў наступнае апісанне Дзісны
"У мястэчку, аддаленым ад самай блізкай чыгуначнай станцыі—глупства!—усяго на сорак кіламетраў, не было нават стацыянарнай кінаўстаноўкі, але дзейнічаў там народны дом,дзе адбываліся даволі частыя на той час мясцовыя ўрачыстасці, выступленні самадзейных тэатральных калектываў, а таксама вандроўных труп…
Найбольш частай формай бавіць час былі прагулкі ўздоўж дзвюх разгалінаваных рэчак, якія сыходзіліся за горадам каля могілак, і ў лес або блуканне па незабрукаваных вуліцах з драўлянымі тратуарамі. Бо чытаць не заўсёды надаралася магчымасць: тартак, які быў прыватнай уласнасцю нейкага пана Бімбады, падаваў у хаты электрычнасць толькі раннімі вечарамі, у адзі-наццаць гадзін усюды святло гасла, а карыстацца нафтавымі лямпамі не ўсе жадалі. Гаспадыні, у якіх кватаравалі вучні, казалі, што лямпы страшэнна чадзяць, аднак, калі сказаць праўду, справа была ў ашчаднасці, бо мала хто грэбаваў тут капейкай.
Толькі ранняй вясной, пасля крыгаходу на Дзвіне, у паветры пахла залатаноснай Аляскай, Кландайкам, Залатым Берагам. Аж з самой Рыгі прыязджалі купцы лесу, каб выкарыстаць паводку і прасачыць за сплавам лесу нарыхтаваных зімой і цяпер звязаных у плыты бярвенняў. Сезонную работу знаходзілі плытагоны і людзі, знаёмыя са сплавам, а рэшта дарэмна наступала на пяты сытым маладым бландзінам, якія прадстаўлялі латвійскі гандаль лесам. Як высвятлялася на кожным выездзе купцоў, крыху на іх зарабілі і некаторыя мясцовыя прадпрыемствы і дзве ці тры маладыя жанчыны, вядомыя па легкадумных поглядах на жыццё. У такія часы нядрэнна адчувалі сябе клапы ў адзіным мясцовым тракціры, які меў вялізную, павешаную на дратах, скрыпучую ў ветранае надвор’е шыльду : "Гатэль Еўропа"…
Каля мястэчка, побач з якім пад сховамі бяроз сівеў пяскамі "напалеонаўскі тракт", знаходзіўся зямельны маёнтак са старым, запушчаным паркам. У гэты парк, які высока ўзнімаўся над булькочучай на каменнях ракой, мы не раз уцякалі з урокаў, а ўвечары прыходзілі з дзяўчатамі паўздыхаць на месяц. Маёнтак Дарашковічы належыў калісьці Кастравіцкім. Адам, сын Адама, маршала Віленскай губерні, за ўдзел у паўстанні 1863 года быў высланы ў Арэнбург. Маёнтак канфіскавалі і аддалі нейкаму царскаму "ўнтэр-Прышыбееву" высокага звання. Маці Адама, Людвіга з роду Пангоўскіх, як вядома, добра ведала Міцкевіча, трымала апеку над арыштаванымі філарэтамі.
Верш Міцкевіча "Майтэк" быў запісаны ў яе альбом. Вось таму і хадзілі чуткі, што Міцкевіч нейкі час хаваўся менавіта ў капліцы таго маёнтка… Заўсёды ў часе прагулак мы шукалі гэту капліцу, але дарэмна. Нарэшце мы ўбачылі над Дзвіной мураваную, з вежамі сушыльню траў і даказвалі, што менавіта ў ёй хаваўся паэт. На гэту тэму з'явіліся лірычныя вучнёўскія творы. Адзін з вучняў, Мечыслаў-Дзмітрый Касаты, вялікі том вершаў якога пад назвай "Свянтаянскія агні" гімназія выдала за свой кошт, напісаў нават нядрэнную баладу.
Трэба яшчэ дадаць, што прозвішча Кастравіцкіх, менавіта тых, з Дарашковіч, апрача ўсяго, звязана з французскім паэтам Апалінэрам..."
У апавяданні "Лямпа" прыведзена наступнае апісанне бацькоўскага фальварка Задвор'е:
"Задвор'е, размешчанае на адлегласці васьмі вёрст на паўднёвы ўсход ад Дзісны, было невялічкім маёнткам, раздзеленым паміж трыма братамі. Яго землі з аднаго боку абмывала рэчка Васьмёрка, праз гэтыя землі праходзіў пясчаны, а вясной і позняй восенню ўсеяны лужынамі напалеонаўскі тракт, якому сям-там спадарожнічалі разгалістыя бярозы
Дзесьці за Васьмёркай, ад якой блізка было да зялёнай грані-цы, сонца ўзыходзіла, а за Наваполлем і Наваселлем, у казёных лясах, яно заходзіла.
Праз две вярсты вы маглі апынуцца ў Загасцінні, уладанні бацькоў маёй маці. Навакольныя вёскі—гэта Канаршчызна, Субочава, Капцёва…
Задвор'е—маёнтак ці фальварак? І ці ў гэтай фармальнасці справа?! Яго ўладальнікі адчувалі сябе значна ніжэй за памешчыкаў, былі працавітыя і сціплыя…
Вялізны двор з рабінай пасярэдзіне акружалі гаспадарчыя будынкі; да агарода прылягала лядоўня. Яе дах з замшэлай гонтай, які абапіраўся на зямлю, пакрываў глыбокі пограб, у якім на маёй памяці лёду не было, але і без яго ў ёй стаяў холад, што доўга трымаў свежым малако і розную жыўнасць. Дом быў не надта вялікі, на дзве палавіны з падмураваным ганкам, дашак якога падпіралі дзве невялічкія калоны. Дах казыталі бярозавыя галінкі, пад застрэшшам віселі кошыкі для галубоў, якіх шанавалі таму, што яны быццам бы ратавалі ад перуноў. За домам пачынаўся даволі вялікі сад, абрамленне якога было выключна багатым: некалькі старых елак і чародка ліп, бярозавая алейка, дзе можна было знайсці маслякі і баравікі, маленькі гаёк каля тракта, арэшнік. Ляшчына, што зацяняла адно з задніх акон дома, давала плённы ўраджай "гатунковых" прадаўгаватых арэхаў. Паблізу яе раслі бэз, язмін, а паміж рабін, што былі абвіты хмелем і ўтваралі ўнізе амаль квадрат, стаяла трухлявая альтанка з укапаным пасярэдзіне сталом. Там адбываліся часам вечарынкі…
За свірнам і хлявамі, у напрамку Дзісны, цёмна паблісквалі невялічкія стаўкі—іх было аж пяць—у двух з іх увосень мачылі лён. Каля самага вялікага з іх стаяла лазня, у некаторых вадзіліся карасі, але найбольш было п'явак. У тых стаўках я навучыўся плаваць…
ОБЩЕСТВЕННЫЕ ДЕЯТЕЛИ
Моисей Менделевич Смирин (23 октября (4 ноября) 1895, Дисна, ныне Витебская область, Белоруссия — 20 мая 1975, Москва) — советский историк-медиевист, доктор исторических наук (1946).Преподавал всеобщую историю на историческом факультете МГУ (с 1938), с 1938 старший научный сотрудник института истории АН СССР. Иностранный член АН ГДР (с 1956), доктор философии Лейпцигского университета им. К. Маркса.М. М. Смирин — автор более 150 работ, значительная часть которых посвящена рассмотрению сложных вопросов социально-экономической, политической и идеологической жизни Германии XV—XVI вв. Главным произведением Смирина является отмеченная премией монография «Народная Реформация Томаса Мюнцера и Великая Крестьянская война» (М.; Л., 1947; 2-е изд. М., 1955).
Основные труды
· «Народная реформация Томаса Мюнцера и Великая крестьянская война» (1947, 2 изд., 1955, книга переведена на многие языки; Сталинская премия второй степени (1948)
· «Очерки истории политической борьбы в Германии перед Реформацией» (1952, переведена на немецкий язык),
· «К истории раннего капитализма в германских землях (XV—XVI вв.)» (1969). Награжден орденом Трудового Красного Знамени.